Знайсці
22.10.2020 / 21:469РусŁacБел

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў на сустрэчы з берасцейцамі: «Скажыце, дзе ён зараз працягваецца — гвалт?»

У Брэсце 21 кастрычніка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Брыч сустрэўся з выбаршчыкамі. Як распавёў «БГ» праваабаронца Раман Кісляк, адзін з ініцыятараў дыялогу, на сустрэчы падымаліся праблемы гвалту з боку сілавікоў.

Прагучала пытанне: «Краіна жыве ў гэтай сітуацыі ўжо трэці месяц. Што вы як прадстаўнік народа зрабілі са свайго боку?». «А што вы хочаце, каб я зрабіў?» — пытаннем адказаў дэпутат. — «Мы вам адпраўлялі свае заявы».

Леанід Брыч сказаў, што давёў пазіцыю часткі сваіх выбаршчыкаў да Палаты прадстаўнікоў, а таксама рабілася спроба атрымаць поўную інфармацыю ў МУС, Следчага камітэта: «На жаль, гэтую інфармацыю нам не далі, але мы рабілі такія запыты».

«Што вы цяпер робіце, каб спыніць гвалт?» — запыталіся ў яго. «Скажыце, дзе ён зараз працягваецца — гвалт?» — зноў пытаннем на пытанне адказаў дэпутат.

«Леанід Брыч лічыць, што трэба закрыць тэму выбараў, як і тэму гвалту, і глядзець у будучыню. Але як гэта зрабіць сваякам пацярпелых? Да таго ж гвалт і арышты працягваюцца. Па вялікім рахунку, мала што змянілася», — кажа Кісляк.

Паводле яго слоў, адзінае, у чым дэпутат і выбаршчыкі пагадзіліся, — трэба спыніць гвалт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930