У Светлагорску з акна шостага паверха выпала жанчына
Сёння, 22 кастрычніка, з шостага паверха дома №4 на вул. Стэфаноўскага выпала жанчына. Паводле непацверджаных даных, яна скокнула сама, паведамляе Ранак.
Жанчына ўпала з акна пад'езда на шостым паверсе і апынулася на казырку. Усё здарылася ў раёне 15:30. Відавочцы выклікалі хуткую, кажуць, у гэты момант пацярпелая яшчэ была жывая.
Супрацоўнікі МНС з дапамогай мяккіх насілак спусцілі жанчыну з казырка і перадалі супрацоўнікам хуткай дапамогі.
46-гадовую гараджанку даставілі ў бальніцу. Вядома, што яна жыве ў гэтым самым доме. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Кацярына Ваданосава расказала, як піла піва з Дзермантам і была з Марзалюком на курганах
 4
Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера