Знайсці
22.10.2020 / 15:18РусŁacБел

Да Пальчыса не пусцілі адваката праз «эпідэміялагічную сітуацыю»

Пальчыс у судзе ў 2016 годзе. Фота Сяргея Гудзіліна

Да блогера Эдуарда Пальчыса, што з 27 верасня знаходзіцца на Акрэсціна, не пусцілі адваката. Пра гэта паведаміла яго жонка Вікторыя ў сваім фэйсбуку.

Марыя Колесава-Гудзіліна прыехала ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, прычым візіт быў узгоднены з намеснікам начальніка ўстановы, які сказаў па тэлефоне, што можна прыязджаць 22 кастрычніка да 14.00. Аднак па прыездзе адвакату адмовілі, спасылаючыся на нездавальняючую «эпідэміялагічную сітуацыю».

«Улічваючы, што на ліставанне паставілі блок, — мы не атрымалі ніводнага ліста ад Эдуарда, і сам ён казаў, што не атрымлівае лістоў, — наведванне адваката заставалася адзіным спосабам сувязі з ім. Блакаванне пошты і нядопуск адваката я расцэньваю як ціск на майго мужа і на ўсю нашу сямʼю», — адзначыла Вікторыя.

Эдуард Пальчыс быў затрыманы 27 верасня і адбывае 30 сутак арышту.

Ён паказаў, што беларуская нацыянальная ідэя можа быць папулярнай. Чаму Эдуард Пальчыс — круты

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930