Знайсці
22.10.2020 / 15:0922РусŁacБел

Нарышкін заявіў аб імкненні змяніць уладу ў Беларусі звонку

БелТА

Пра гэта ён заявіў падчас візіту ў Мінск, піша БелТА.

«Што тычыцца ўплыву звонку, ён відавочны. І мы гэта бачым і ў нас у Расіі. Гэта бачаць і нашы калегі — супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Гэты ўплыў не бескарыслівы. Вядома, мы бачым імкненне неканстытуцыйнымі метадамі паспрабаваць змяніць існы лад, палітычную ўладу», — сказаў ён журналістам.

Кіраўнік СЗР упэўнены, што для Беларусі важная стабільнасць.

«Рэформа Канстытуцыі, пачатак якой пакладзены, дасць адказы на многія пытанні. Але пры гэтым захаванне стабільнасці — вельмі важная ўмова для развіцця дзяржавы і грамадства», — сказаў Нарышкін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера