Даслаць навіну
Знайсці
22.10.2020 / 13:12

У Гродзенскі дзіцячы хоспіс прыйшоў ДФР

У Гродзенскі дзіцячы хоспіс, які знаходзіцца на вуліцы Гагарына, прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Яны папрасілі адчыніць усе пакоі. Пра сітуацыю Tut.by распавялі супрацоўнікі хоспіса.

Павялічыць

Мяркуючы па пратаколе агляду, які супрацоўнікі ДФР выставілі прадстаўнікам дзіцячага хоспіса, цяпер праводзіцца праверка «ў дачыненні да службовых асоб ГДА «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» па фактах заніжэння падаткаабкладальнай базы і ўхілення ад выплаты сум падаткаў».

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» была заснавана 19 верасня 2008 года для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, якія маюць множныя парушэнні развіцця, і іх сем'ям.

Сёння пад апекай арганізацыі знаходзяцца больш за 50 сем'яў.

Павялічыць

Супрацоўнікі і валанцёры хоспіса з пачатку эпідэміі каранавіруса ў Беларусі пачалі шыць сродкі індывідуальнай абароны ля медыкаў і бясплатна перадавалі іх гродзенскім дактарам. Гэта была самая вялікая валанцёрская пляцоўка па пашыве ахоўных касцюмаў для медыкаў у горадзе. У сярэдзіне траўня хоспіс сутыкнуўся з праблемай. Тады ў імправізаваную швейную мануфактуру прыйшла адміністрацыя паліклінікі, у памяшканнях якой і размяшчаецца хоспіс, і папрасіла валанцёраў з'ехаць. У сітуацыю ўмяшаўся кіраўнік Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой — і валанцёрам знайшлі памяшканне ва ўрочышчы Пышкі. Аднак цяпер уласнік з гэтага будынка валанцёраў выселіў.

15 кастрычніка ў адным з двароў у мікрараёне Альшанка падчас дабрачыннай сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса была затрыманая дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка. Яна правяла суткі ў ІЧУ, а пазней была аштрафаваная на 15 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які праходзіў 6 верасня ў абласным цэнтры.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30