Знайсці
22.10.2020 / 10:473РусŁacБел

Суседзі Беларусі ў выходныя пяройдуць на зімовы час. Магчыма, апошні раз

Karolina Pansevič, Delfi

Краіны Еўропы ў выходныя пяройдуць на зімовы час. Там стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на адну гадзіну назад.

Розніца ў часе з Вільняй, Рыгай, Талінам і Кіевам будзе складаць гадзіну. З Варшавай, Берлінам, Парыжам — дзве гадзіны. Напрыклад, у Брэсце будзе 20-я гадзіна вечара, а ў Цярэспалі — 18:00.

Зменіцца расклад руху транспарту за мяжу, але падчас пандэміі каранавіруса і амаль закрытых межаў гэта не актуальна.

Беларусь і Расія доўгі час ужо не пераводзяць стрэлкі. Перавод стрэлак пытанне дыскусійнае, і Еўропа збіраецца ад яго канчаткова адмовіцца нібыта ўжо ў 2021 годзе.

Пытанне толькі, ці заставацца ў зімовым часе, ці ў летнім. Прычым, не выключана, што кожная краіна ЕС будзе рашаць гэта асобна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930