Знайсці
21.10.2020 / 19:282РусŁacБел

Сяброўцы сям'і Бабарыкі, якая трапіла ў СІЗА КДБ, працягнулі тэрмін арышту

Суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў скаргу на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай Святланы Купрэевай, сяброўкі сям'і Бабарыкі. Пра гэта распавёў адвакат Яўген Пыльчанка. Таксама ён адзначыў, што гэтае рашэнне будзе абскарджана ў Мінскім гарадскім судзе, паведамляе Tut.by.

11 кастрычніка Святлане Купрэевай суд падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай да 6 месяцаў. Яе адвакат падаў скаргу на гэтае рашэнне. Сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска яе разгледзеў.

— Скаргу адхілілі, — кажа Яўген Пыльчанка. — На працягу 24 гадзін можна падаць скаргу ў Мінскі гарадскі суд, што я і зраблю. І суд яе разгледзіць. Калі і гэты раз яе адхіляць, а следства само не захоча змяніць меру стрымання, то Святлана застанецца пад вартай да 11 снежня.

Нагадаем, Святлана Купрэева ​​— блізкая сяброўка сям'і Бабарыкі і былы член яго ініцыятыўнай групы, цяпер на пенсіі, але падзарабляла ў дробных фірмах бухгалтарам. Пад вартай яна знаходзіцца ўжо больш за 4 месяцы. Яе затрымалi 11 чэрвеня і змясцілі ў СІЗА КДБ спачатку ў якасці затрыманай, а з 13 чэрвеня — заключанай пад варту.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930