Даслаць навіну
Знайсці
21.10.2020 / 14:06

Аштрафавалі жыхара Пружанаў, які прыйшоў на мітынг з чырвона-зялёным сцягам

У жніўні жыхар Пружанаў Віталь Кульгаўчук выйшаў на вуліцу з чырвона-зялёным сцягам на плячах. А 16 кастрычніка суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве. 

Павялічыць

Кульгаўчук злева. Фота pruzhany.net

«У той дзень, 24 жніўня, мітынгаў не было, людзі проста гулялі ў цэнтры горада, — распавядае Віталь.

— Я ішоў на сустрэчу з сябрам. Мая пазіцыя — мы, беларусы, непадзельныя, адзін народ. Таму ў мяне на плячах быў чырвона-зялёны сцяг.

Лозунгаў ніякіх я не выкрыкваў, нічога такога.

А 7-й вечара я сустрэўся з сябрам. На плошчы былі яшчэ людзі — але без сімволікі, без лозунгаў. Падышла міліцыя, адзін з відэакамерай, другі пачаў папярэджваць пра адказнасць за несанкцыянаваныя мітынгі. Людзі пачалі адказваць ім, што гэта ніякі не мітынг.

Міліцыянт сказаў: я вас папярэдзіў — і сышоў. А праз два дні мне ўручылі павестку. Я прыйшоў у РАУС, на мяне склалі адміністратыўны пратакол».

Неўзабаве мусіў прайсці суд, але разгляд справы Кульгаўчука адклалі.

«Бо 9 жніўня мяне затрымлівалі, і далі арышт на 5 сутак. Я яго адбыў, але абскарджваў тыя суткі. Суддзя вырашыў пачакаць, пакуль прыйдзе адказ.

Пасля прыйшоў адказ на маю скаргу, што ўсё нібыта ўсё было зроблена па законе.

І 16 кастрычніка ў судзе мне далі штраф 35 базавых за той чырвона-зялёны сцяг. Я віну не прызнаваў — у чым? Міліцыянт-сведка, той, які папярэджваў, казаў, што бачыў бел-чырвона-белыя сцягі, чуў лозунгі. На судзе ўключылі відэа, і сам міліцыянт прызнаў, што памыліўся, а падзеі, пра якія ён казаў, былі ў іншы дзень. Але суддзя вырашыў, што я вінаваты ўсё роўна».

Кульгаўчук атрымаў 35 базавых штрафу (945 рублёў).

«Гэты прысуд буду абскарджваць таксама. Надзея памірае апошняй, як той казаў. Здавацца не трэба, будзем спрабаваць», — кажа мужчына.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30