Знайсці
21.10.2020 / 11:551РусŁacБел

Хлопца, які сфатаграфаваўся з дэталлю ад вадамёта, зрабілі падазраваным па справе за «беспарадкі»

4 кастрычніка ў Мінску падчас акцыі пратэсту пратэстоўцамі быў разукамплектаваны вадамёт. Мікіта Ігнацюк сфатаграфаваўся з дэталлю ад вадамёта. Пазней ён быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак.

Як распавёў Першаму рэгіёну яго бацька Аляксандр Ігнацюк, Мікіта пасля адміністрацыйнага арышту быў затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, як падазраваны паводле арт. 342 ч. 1 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

«Учора, у другой палове дня, быў першы допыт следчым у прысутнасці адваката. Мікіта віну не прызнае. У справе ёсць яшчэ два тлумачэнні Мікіты, якія былі ўзятыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў у рамках папярэдняй праверкі па крымінальнай справе па дадзеным артыкуле. Мікіта першапачаткова віну не прызнаваў, паказанні не мяняў. Галоўным доказам здзяйснення Мікітам супрацьпраўных дзеянняў у матэрыялах справы, са слоў адваката, з'яўляецца сюжэт на АНТ, у якім Мікіту абвінавацілі ў «разукамплектаванні вадамёта». Мікіта назваў гэты сюжэт паклёпам», — расказаў А. Ігнацюк

Мікіта адбыў 15 сутак, яму дадалі яшчэ 15 сутак.

Аляксандр і Мікіта Ігнацюкі

Зараз Мікіта знаходзіцца ў ІЧУ. Бацька збірае сродкі на аплату паслуг адваката. Для гэтага ён хоча прадаць вясковы дом у вёсцы Ястрабель Столінскага раёна.

— Кожнае працэсуальнае дзеянне абыходзіцца ў 300 рублёў адвакату, як мне сказалі. Там у вёсцы я — адзіны жыхар. Лічы, усю вёску прадаю. Месца там добрае, побач возера Чартоўскі вір — кажа Аляксандр.

Калі вы хочаце дапамагчы сям'і Мікіты, можаце пералічыць сродкі на банкаўскую карту яго сястры— 4177 5311 0866 4155 да 05/21 ANASTASIYA IHNATSIUK - або звярнуцца па пытанні куплі дома да яго бацьку па нумары +375 29 111 49 49.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера