Знайсці
21.10.2020 / 07:303РусŁacБел

Галоўны архітэктар Мінска сышла з пасады

З аўторка, 20 кастрычніка, Вольга Радчанка больш не займае пасаду галоўнага архітэктара Мінска, паведамілі TUT.BY некалькі не звязаных паміж сабой крыніц. Яна сышла з пасады па пагадненні бакоў.

Летам 2019 года Вольгу Радчанка прызначылі намеснікам старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, а ў снежні 2019 года — галоўным архітэктарам Мінска. Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Па словах крыніц партала, у панядзелак, 19 кастрычніка, у Вольгі Радчанка быў апошні працоўны дзень на пасадзе. Яна напісала заяву па пагадненні бакоў, і яе падпісалі. Паводле звестак суразмоўцаў TUT.BY, гэта адбылося не па яе ініцыятыве.

Адзначым, што нядаўна ў Мінгарвыканкаме змяніўся старшыня і першы намеснік старшыні, які курыруе архітэктуру і будаўніцтва.

Што паспела Радчанка за тэрмін, меншы за год?

Падчас працы на пасадзе Радчанка фармавала каманду камітэта архітэктуры, а таксама пералік участкаў для аўкцыёнаў пад будаўніцтва (які ўжо гатовы).

Пад кіраўніцтвам былога старшыні Мінгарвыканкама Анатоля Сівака і Вольгі Радчанка таксама распрацавалі канцэпцыю транспартных вузлоў, плюс прынялі рашэнне будаваць новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея на вуліцы Маркса. Пачалі таксама распрацоўваць канцэпцыю развіцця МКАД.

А што не так з пасадай галоўнага архітэктара?

Да прыходу Радчанка пасада галоўнага архітэктара Мінска доўгі час была вакантнай пасля затрымання Паўла Лучыновіча. На гэтую пасаду асабліва ніхто не рваўся таму, што яна не супастаўная па ўзроўні прыбытку і адказнасці.

Архітэктары часта не прымаюць нейкіх глабальных рашэнняў, але потым нясуць за гэтыя (чужыя) рашэнні адказнасць.

Умоўна кажучы, калі інвестар хоча асвоіць які-небудзь участак, ён часцяком дзейнічае наступным чынам: прыглядае зямлю, замаўляе эскіз праекта, ідзе з гэтым эскізам «наверх» і распавядае, які добры будынак пабудуе. Калі там згаджаюцца, то меркаванне галоўнага архітэктара ўжо ніхто не пытаецца. А спрачацца з наймальнікам — сабе даражэй. Калі ж гэты аб'ект пачынае крытыкаваць грамадскасць — бочкі коцяцца ў першую чаргу на галоўнага архітэктара.

А Мінск — самы складаны рэгіён з пункту гледжання прыняцця кіраўнічых рашэнняў. Тут і старшыня гарвыканкама на многія рэчы паўплываць не можа, не тое што галоўны архітэктар. Куча пытанняў вырашаецца вышэй і проста спускаецца мясцовай уладзе.

Па такім прынцыпе з'яўляюцца комплексы на «Кастрычніцкай», «Табакеркі», «дамы Чыжа» і іншыя будынкі. Меркаваннем галоўнага архітэктара тут не асабліва цікавяцца, а вось порцыю негатыву за іх ён атрымаць можа. І гэта ўсё зусім не за вялікія грошы пры ненармаваным працоўным графіку.

Свежы прыклад — арабска-сербскі праект забудовы 9 квадратных кіламетраў поўначы Мінска («Паўночны бераг»), калі ў Мінгарвыканкама нават не было магчымасці адмовіцца ад прапанаванай інвестарам канцэпцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930