Знайсці
20.10.2020 / 18:375РусŁacБел

У Ждановічах пад дом для сілавікоў збіраюцца знішчыць малады сквер 

«Ну, тады зразумела! Тады можна секчы», — саркастычна адрэагавалі людзі на інфармацыю пра тое, што ў 16-павярховіку, які збіраюцца будаваць у Ждановічах, палову кватэр атрымаюць супрацоўнікі МУС.

Прэзентацыя праекта адбылася 20 кастрычніка ў мясцовым выканкаме і сабрала больш за паўсотні людзей. Сход правялі як частку грамадскага абмеркавання, якое скончыцца 30 кастрычніка.

16-павярховы дом (а фактычна — два дамы-«слупкі») збіраюцца паставіць у самым канцы праспекта Пераможцаў, на месцы маладога парку імя доктара Івана Здановіча, заснавальніка Ждановічаў.

Калі людзі пачалі абурацца гэтым фактам, прадстаўнік забудоўшчыка іх перапыніў: «А ў вас ёсць дакументы на парк?»

Будаўніцтвам займаецца жыллёва-будаўнічы спажывецкі кааператыў «Сонечны-2020». Як паведаміў жыхарам Ждановічаў яго прадстаўнік, рашэнне аб будаўніцтве прымалася на ўсіх узроўнях — «аж да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Аднак падчас размовы высветлілася, што забудоўшчык і прадстаўнікі ўпраўлення архітэктуры Мінскага раёна не маюць адказаў на істотныя пытанні: як будзе вырашацца праблема з якасцю вады ў Ждановічах, з перапоўненымі і так школай і садкамі, з недахопам парковачных месцаў; ці будзе падчас будаўніцтва вытрыманая адлегласць ад «чырвоных ліній» Генплана Мінска — з развіццём горада тут запланавана зрабіць выезд на маладзечанскую трасу. Не было адказу нават на пытанне, ці ў рашэнні інстанцый запланаваны менавіта 16-павярховік, а не меншы дом: бо ўчастак невялікі, а зусім побач яшчэ два шматпавярховікі.

Удзельнікі слуханняў збіраюцца масава абскарджваць ідэю будаўніцтва ва ўсіх інстанцыях.

ЖБСК «Сонечны-2020» быў зарэгістраваны 31 ліпеня 2020. «І ўжо так скора мае дазвол на будаўніцтва!» — дзівіліся людзі падчас сустрэчы.

28 ліпеня Лукашэнка, наведваючы вайсковую частку 3214, акцэнтаваў увагу на неабходнасці забяспечыць жытлом сілавікоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930