Знайсці
20.10.2020 / 16:33РусŁacБел

Заснавальнік Bamboo Group атрымаў 15 сутак арышту

Bamboo Group

У Мінску прайшоў суд па адміністрацыйнай справе заснавальніка Bamboo Group Уладзіслава Герчыкава. Яго затрымалі ў Мінску 17 кастрычніка ва ўласнай машыне ў двары на вуліцы Казлова, піша Dev.by.

Уладзіслава абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і супраціў пры затрыманні. Па выніках разгляду справы заснавальнік Bamboo Group атрымаў 15 сутак арышту.

Bamboo Group — прыватная група тэхналагічных кампаній. У беларускім офісе працуе каля 100 чалавек. Кампанія робіць два EdTech-праекты.

Адзін для Беларусі — гэта платформа Знай.бай, якая ўключае ў сябе электронныя дзённікі і журналы, генератар раскладаў, а таксама менеджар сістэмы адукацыі. Іншы, пад назвай BeED, — для краін Азіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930