Знайсці
20.10.2020 / 16:241РусŁacБел

У МУС растлумачылі, што можа пагражаць за рэпост з забероненага канала

Сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска па ініцыятыве ГУБАЗіК МУС прызнаў тэлеграм-канал Сцяпана Пуцілы і лагатып экстрэмісцкімі матэрыяламі. Рашэнне прынята 20 кастрычніка на падставе заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі.

— З гэтага часу апублікаванне або размяшчэнне, у тым ліку спосабам перапосту, інфармацыі з лагатыпам або з канала цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць (ч. 2 арт. 17.11, штраф ад 10 да 50 базавых або адміністрацыйны арышт).

У ГУБАЗіК МУС адзначылі, што рэбрэндынг тэлеграм-канала і змена лагатыпа не стане падставай для выключэння іх са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Цяпер аператыўнікі нацэлены на выяўленне распаўсюджвальнікаў забароненай інфармацыі. Сіл і сродкаў на гэта хапае, запэўнілі ў ГУБАЗіК МУС, гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930