Знайсці
20.10.2020 / 16:1322РусŁacБел

Лукашэнка зноў сказаў, што не трымаецца за ўладу пасінелымі рукамі

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння, узгадняючы назначэнне новых рэктараў дзяржаўных ВНУ, піша БелТА.

«Што тычыцца прэзідэнта Беларусі, ён за ўладу пасінелымі рукамі (шмат разоў казаў) не трымаецца. Пытанне не ўва мне. Пытанне ў вас: што будзе з вамі без мяне. Можа быць, я ўжо занадта сваю ролю тут пераацэньваю, але я заўсёды гляджу вось на ветэранаў учарашніх (мітынг з удзелам ветэранаў сілавых структур), на вас. Вам жыць у гэтай краіне. А што будзе? Вы што думаеце, яны нас/вас пашкадуюць, вось учарашнія, вы бачылі іх? Яны пашкадуюць? Ды парвуць на кавалкі», — заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама згадаў аб акцыях пратэсту, што праходзяць у нядзелі

«У нядзелю ў Мінску будзе наведзены парадак.

Бо яны (удзельнікі) па нядзелях у асноўным ходзяць. Ну паказалі, чаго яны вартыя. Вы таксама ўбачылі, добра. А цяпер трэба растлумачыць усім адзін раз, папярэдзіць, а потым не трэба закалыхваць. Распавялі, патлумачылі, ідзіце вырашайце, ідзіце вучыцеся, калі хочаце. Не? Вы павінны, як рэктар, першым сказаць, заявіць аб тым, што вось такая колькасць людзей вучыцца не хочуць. Ну не хочуць — не трэба. Хто ў войска, хто пойдзе працаваць ці яшчэ кудысьці. Гэта права выбару. Асабліва цяпер».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930