Знайсці
20.10.2020 / 15:4717РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што будзе прымаць важныя для краіны рашэнні толькі з адабрэння народа

Пра гэта ён заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.

«Пакуль я прэзідэнт, вырашаць будзе беларускі народ. Толькі людзі будуць вырашаць. Не прэзідэнт у адзіночку, не кіраўнік адміністрацыі, вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты не будуць вырашаць у адзіночку. А прынясуць народу і скажуць: вырашыце вось 10, 20, 30 пытанняў. І як народ вырашыць — так і будзе».

І калі народ вырашыць ісці ў НАТА, падкрэсліў ён, то пойдуць у НАТА. «Калі народ вырашыць парэзаць краіну на кавалкі і раздаць — будзе краіна парэзаная. Але калі народ вырашыць, што жыць мы будзем у мірнай, спакойнай, ціхай, культурнай краіне, значыць, мы будзем жыць у такой краіне», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ні ў каго з «так званай эліты» не павінна быць памылак, што «мы тут нешта змудрым».

«Асабліва паводле Канстытуцыі, і праз падман зробім новую Канстытуцыю. Гэтага не будзе. Толькі людзі павінны вырашыць. Такі перыяд востры. Калі народ захоча нешта іншае, чым той шлях, па якім мы ішлі, ну хай паспрабуюць», — рэзюмаваў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера