Даслаць навіну
Знайсці
20.10.2020 / 13:49

Памятаеце нашумелае фота кадэтаў з «Пагоняй»? Адзін з герояў праз пяць год расказаў, як склаўся іх лёс

Павялічыць

Мікіта Гвоздзеў на фота другі справа

На мінулым тыдні «Салідарнасць» нагадала пра гісторыю кадэтаў Ястрамбельскай школы-інтэрната, нашумелай пяць гадоў таму. Тады чацвёра трэцякурснікаў сфатаграфаваліся ў майках з «Пагоняй» і пасля публікацыі фота ў сацсетках праславіліся на ўсю краіну.

Пасля публікацыі ў выданне звярнуўся адзін з былых кадэтаў, які трапіў на фота. Мікіта Гвоздзеў распавёў «Салідарнасці» пра падзеі пяцігадовай даўніны, а таксама пра тое, як гэтая гісторыя паўплывала на яе герояў.

Павялічыць

Фота з Instagram Мікіты Гвоздзева

— Фатаграфію выклаў я. Мы з хлопцамі гэты момант не абмяркоўвалі: ставіць яе кудысьці ці не, — кажа Мікіта.

Паводле яго слоў, да той гісторыі падобныя фатаграфіі ў вучылішчы не былі рэдкасцю, таму ён не перажываў за магчымыя наступствы. Ды і не прадбачыў іх. У іншых кадэтаў былі майкі і шапкі з сімволікай, бел-чырвона-белыя сцягі.

— Я не шкадую, што так зрабіў. Хлопцы быццам бы таксама да гэтага паставіліся нармальна. Тады нам здавалася, што гэта звычайная справа, патрыятызм. Думалі, што такім фота ўжо нікога не здзівіш, — успамінае Мікіта падзеі кастрычніка 2015-га.

У выпускным фотаальбоме вучылішча за 2017 год Мікіты няма. Ён распавёў, што забраў дакументы праз некалькі месяцаў пасля той гісторыі:

— Трэцюю чвэрць пасля Новага года я ўжо вучыўся ў сваёй роднай школе.

Малады чалавек кажа, што яго рашэнне перавесціся ў школу не было звязана з ціскам адміністрацыі вучылішча:

— Выкладчыкі да сітуацыі паставіліся з разуменнем. Зразумела, што дырэктару далі па шапцы. З намі правялі выхаваўчую гутарку, пазбавілі на тыдзень звальненняў за парушэнне формы адзення.

Наш суразмоўца кажа, што пасля той гісторыі кадэты перасталі публікаваць падобныя фота: «Ідэі ў галаве засталіся, але здымкі больш нікуды не ішлі».

Павялічыць

Фота з Instagram Мікіты Гвоздзева

Зараз Мікіта заканчвае ўніверсітэт. Адзін з удзельнікаў фота з «Пагоняй» пасля заканчэння вучылішча з'ехаў працягваць вучобу за мяжу. Двое іншых вучацца ў Беларусі. Маладыя людзі падтрымліваюць кантакт.

— Я застаўся ранейшым, пры сваіх ідэях. Пра хлопцаў шмат чаго не скажу, але не думаю, што іх сустрэну на вуліцы ў балаклавах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30