Знайсці
20.10.2020 / 12:543РусŁacБел

Фатографку Ірыну Арахоўскую паранілі на пратэстах — і таму да яе маці прыйшлі з вобшукам

Фатографку Ірыну Арахоўскую паранілі гумавай куляй 11 жніўня, калі яна асвятляла пратэсты ў Мінску. Здарылася гэта каля станцыі метро «Спартыўная». На Ірыне ў той момант была сіняя камізэлька «прэса».

Фота з Facebook

14 жніўня дзяўчына звярнулася ў 6-ю бальніцу, каб зафіксаваць сляды ад кулі. Пасля ёй патэлефанавалі з Фрунзенскага РУУС: маўляў, ці не хацелі б вы напісаць заяву на амапаўца, які вас параніў? Ірына напісала.

Пасля той заявы фатографка атрымлівала толькі паведамленне, што праверка па яе справе працягваецца.

А 19 кастрычніка з вобшукам прыйшлі да маці Ірыны (журналістка прапісана па тым адрасе).

«Аказваецца, я праходжу сведкай па артыкуле 293 (масавыя беспарадкі). Следчы сказаў маме, што гэта звязана з маёй заявай у СК. З кватэры нічога не забралі, бо было відавочна, што я там не жыву і маіх рэчаў няма. Маме пакінулі толькі пратакол вобшуку, больш ніякіх папер», — расказала фатографка.

Яе адвакат цяпер спрабуе высветліць падрабязнасці. Самой Ірыне са Следчага камітэта пасля таго вобшуку не тэлефанавалі.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930