Знайсці
20.10.2020 / 16:151РусŁacБел

Якім павінна быць студэнцкае самакіраванне пры дыктатуры? Дыскутуюць лідары моладзі

У выпуску дэбатаў «ДысКУТ» беларускае студэнцтва абмяркоўвае стварэнне новага ўсебеларускага студэнцкага саюза, які мог бы ўзмацніць і скансалідаваць студэнцкія супольнасці. Тыя, што зараз паўсюдна ўтвараюцца сітуатыўна, становячыся гарачымі пульсуючымі кропкамі думак і ініцыятыў у супрацьвагу інэртным афіцыйным структурам.

Удзельнікі дэбатаў.

Актывіст Моладзевага блока Даніла Лаўрэцкі стаіць на тым, што студэнцтва ва ўсе часы адыгрывала важную ролю ў станаўленні дзяржаўнасці ў розных краінах і сёлета ў Беларусі яно таксама мусіць гучна заявіць сваю пазіцыю. «У сённяшняй Беларусі студэнты паднявольныя, ёсць і размеркаванне, і Закон аб адтэрміноўках. Таму Беларусь павінна стварыць свой нацыянальны студэнцкі саюз», — кажа ён.

«Але проста стварыць арганізацыю — недастаткова для таго, каб яна добра функцыянавала, — адказвае на гэта старшыня Студэнцкага Саюза БДУ Мацвей Шабалін. — Самае складанае пытанне — гэта проста з’яўленне такога органа».

«Даволі цяжка сказаць, што агромістая маса студэнтаў актыўна ўцягнутая ў пратэсты, — уздымае іншае пытанне старшыня Студсаюза на юрфаку БДУ Павел Захарчанка. — Адчуваецца інэртнасць, не толькі ў дачыненні да пратэстнага руху, але і ў цэлым да ўніверсітэцкага жыцця, выказвання нейкага меркавання, пазіцыі». 

«Мэта самакіравання — яна больш шырокая. І рана ці позна, калі мы выйдзем з гэтага палітычнага крызісу, нам трэба будзе займацца чыстым студэнцкім самакіраваннем. І калі мы сфакусуемся на палітычных мэтах, якія ёсць тут і цяпер, наша структура можа аказацца непадрыхтаванай для дзеянняў пасля», — звяртае ўвагу экс-старшыня Рады стараст БДУ Дзмітрый Баранаў.

«Законнасць ці адпаведнасць унутраным рэгламентам універсітэтаў ці нават Кодэксу аб адукацыі — гэта другаснае, бо ў краіне прававы дэфолт. Структура павінна выбудоўвацца знізу, студэнты паказалі, што ўмеюць арганізоўвацца на месцах», — пераконвае Даніла.

«Калі гэта рэальна масавая студэнцкая арганізацыя, адміністрацыі ў любым разе прыйдзецца яе заўважыць і лічыцца з ёй», — упэўненая Ліза Пракопчык.

«Як увогуле можна пабудаваць студэнцкае самакіраванне пры дыктатуры? Гэта немагчыма! Таму як уплываць на сітуацыю? Любымі даступнымі спосабамі: і «легальнымі», і «пратэстнымі», — тлумачыць Наста Крывашэева, студэнтка МДЛУ. 

Каб зразумець, як разважаюць прадстаўнікі беларускага студэнцтва, глядзіце выпуск «ДысКУТ»:

 

На гэтым тыдні адбудуцца дзве новыя дыскусійныя сустрэчы ў межах дэбатаў «ДысКУТ», да якіх вы можаце далучыцца. Пра што яны?

Ідэя для Беларусі: спачатку новая Канстытуцыя ці новыя выбары | 22 кастрычніка ў 17:00⠀

Удзельнічаюць:

Андрэй Ягораў, аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, сябра Каардынацыйнай рады

Валерыя Касцюгова, рэдактарка сайта «Наше мнение» і «Беларускага штогодніка»⠀

Спадар Андрэй будзе пераконваць, што найперш новая Канстытуцыя для Беларусі, а спадарыня Валерыя — што новыя выбары. Каго падтрымаеце вы?⠀

Ідэя для Беларусі: культпратэст | 23 кастрычніка ў 20:00

Удзельнічаюць:

Максім Жбанкоў, культуролаг, публіцыст

Міхаіл Гулін, мастак, куратар, перформер

Будуць разважаць пра тое, чаму людзі не б’юць вітрыны, а чытаюць вершы на прыступках філармоніі ды слухаюць песні.

Далучайцеся! Рэгістрацыя на прагляд: dyskut.org

Пытанні пакідайце ў каментарах або ў вашых інстаграм-сторыс ды пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930