Даслаць навіну
Знайсці
19.10.2020 / 16:41

Экс-ідэолаг Брэсцкага гарвыканкама з мужам атрымалі па 15 сутак за ўдзел у акцыі

19 кастрычніка суд Ленінскага раёна Брэста вынес рашэнне па справе былой супрацоўніцы аддзела ідэалогіі Брэсцкага гарвыканкама Вікторыі Драгабецкай і яе мужа Дзмітрыя Лазарчука: яны абвінавачваліся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, піша Tut.by.

Павялічыць

Фота з сацсетак

Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстным маршы 13 верасня. У матэрыялах справы ёсць відэазапіс, на якім бачна, як Вікторыя з мужам ішлі па праезнай частцы праспекта Машэрава.

Вікторыя і Дзмітрый прызналі віну цалкам. Дзяўчына патлумачыла, што ў той дзень яны з мужам гулялі па цэнтры Брэста, убачылі ўдзельнікаў маршу і вырашылі паглядзець, што адбываецца.

Затрымалі Вікторыю з мужам праз месяц. Іх спынілі 16 кастрычніка на выхадзе з Дома правасуддзя, куды яны прыехалі падтрымаць знаёмага, якога судзілі па тым жа артыкуле 23.34 КаАП. Выхадныя Вікторыя і Дзмітрый правялі ў ІЧУ Ленінскага РАУС, а ў панядзелак іх прывезлі ў суд.

Падчас пасяджэння зачыталі характарыстыкі Вікторыі з мінулых месцаў працы «Буг-ТБ» і Брэсцкага гарвыканкама. Абедзве — станоўчыя. Таксама да матэрыялаў справы прыклалі грамату за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемстваў да 1000-годдзя горада. Падтрымаць Вікторыю прыйшлі яе калегі-журналісты.

Да адміністрацыйнай адказнасці яна раней не прыцягвалася.

Суд прызнаў Вікторыю і Дзмітрыя вінаватымі па ч.1 арт. 23. 34 КаАП і прызначыў кожнаму па 15 сутак арышту.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30