Знайсці
19.10.2020 / 13:085РусŁacБел

У Бальніцы хуткай дапамогі праз гучную сувязь папярэджваюць медыкаў аб адказнасці за ўдзел у пратэстах

Дактароў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту. Аб'ява прагучала ў панядзелак раніцай праз гучную сувязь, піша Tut.by.

Відэа, у якім чуваць абвестку, выклалі ў тэлеграм-канале «Белыя халаты». Праз гучную сувязь у бальніцы гучала: «Удзел супрацоўнікаў бальніцы ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у горадзе цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць».

Суразмоўца Tut.by у бальніцы хуткай дапамогі пацвердзіў: такое было.

— Абвестка прагучала сёння раніцай некалькі разоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера