Знайсці
19.10.2020 / 12:0822РусŁacБел

Міліцыя: Партызанскі марш у пікавы момант сабраў 7 тысяч чалавек

Партызанскі марш у Мінску. Фота Надзеі Бужан

Прэс-служба МУС падзялілася ўласным бачаннем учарашніх акцый пратэсту.

Паведамляецца, што ў розных населеных пунктах краіны зафіксавана 16 пратэсных акцый, колькасць якіх склала каля 8 тысяч чалавек.

Найбольшая колькасць пратэстоўцаў адзначана ў сталіцы. Прычым, у пікавы момант збору іх агульная колькасць дасягнула прыкладна 7 тысяч чалавек.

«У Мінску асобныя асобы аказвалі актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі. Для прадухілення нападу на праваахоўнікаў ужываліся спецсродкі, затрымліваліся найбольш заўзятыя ўдзельнікі беспарадкаў. У Брэсце і ў Гомелі групы грамадзян рабілі спробы правесці вулічныя шэсці па вуліцах горада, якія былі спыненыя супрацоўнікамі міліцыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Агулам учора былі затрыманыя 280 грамадзян (з іх у Мінску — 215). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 237 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера