Знайсці
18.10.2020 / 21:3012РусŁacБел

Пракурор Мінска: Праўладныя мітынгі знаходзяцца ў рамках закона

Праўладныя мітынгі знаходзяцца ў рамках закона, заявіў пракурор Мінска Алег Лаўрухін у эфіры СТБ.

Фота Надзеі Бужан.

«Я ведаю, зараз у інтэрнэце і Telegram-каналах гэтае пытанне актыўна мусіруецца: чаму гэтых затрымліваюць з недзяржаўнай сімволікай, а вось гэтым можна? Усё ў рамках закона знаходзіцца», — сказаў Алег Лаўрухін.

«Тыя масавыя мерапрыемствы, якія праходзяць з дзяржаўнай сімволікай, чаму мы на іх не бачым нейкіх актаў вандалізму? Ніхто нікога не абражае, няма нейкіх плакатаў, што абражаюць, як на пікетах (не будзем даслоўна прыводзіць іх змест), ніхто не парушае грамадскі парадак. Усё праходзіць мірна, спакойна, у цалкам законным ключы», — лічыць пракурор.

Гаворачы аб праўладных мітынгах і чаму там не адбываецца затрыманняў, Алег Лаўрухін спаслаўся на арт. 3 закона «Аб масавых мерапрыемствах». «Там выразна паказана, у якіх выпадках парадак правядзення масавых мерапрыемстваў не распаўсюджваецца на мерапрыемствы, якія арганізуюцца па ініцыятыве дзяржаўных органаў», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930