Знайсці
18.10.2020 / 09:061РусŁacБел

Азербайджан і Арменія абвінавацілі адно аднаго ў парушэнні перамір'я

Учора было заяўлена, што Арменія і Азербайджан заключылі перамір'е ў Карабаху, а сёння Баку і Ерэван абвінавацілі адно аднаго ў яго парушэнні.

«Нягледзячы на абвяшчэнне новага гуманітарнага спынення агню ў 00.00 18 кастрычніка, узброеныя сілы Арменіі ў чарговы раз груба парушылі пагадненне», — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства Азербайджана.

Паводле звестак Баку, ноччу армянскія вайскоўцы абстралялі з мінамётаў і артылерыі наваколлі Джэбраіла і сёлы на рацэ Араз. Сярод асабістага складу азербайджанскай арміі пацярпелых няма, дадалі ў Мінабароны.

«Нашымі падраздзяленнямі прынятыя адэкватныя меры рэагавання,» — адзначылі ў ведамстве.

Раней прадстаўнік Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян абвінаваціла Азербайджан у парушэнні рэжыму спынення агню. Па яе дадзеных, праціўнік здзейсніў артылерыйскі абстрэл ў паўночным кірунку і ракетны абстрэл у паўднёвым кірунку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера