Знайсці
17.10.2020 / 19:595РусŁacБел

Колькасць затрыманых за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў набліжаецца да 15 тысяч чалавек

Сёння не менш за 39 чалавек затрымалі ў Мінску на студэнцкім маршы. Спіс сабрала «Вясна».

Сёння ж у Жодзіне (Мінская вобласць) дзвюх дзяўчат затрымалі за распаўсюд газеты «Народная воля», паведамілі чытачы «Нашай Нівы».

Учора ў Шабанах, Мінск, на Акрэсціна забралі двух арганізатараў паказу мультфільмаў для моладзі ў двары, паведамілі чытачы «Нашай Нівы».

Учора ў пасёлку Сеніца Мінскага раёна, дзе мясцовыя жыхары збіраюцца вечарамі, каб абмеркаваць апошнія падзеі да разам папіць чаю, адбыўся хапун.

Усяго па стане на вечар 17 кастрычніка ў Беларусі за час пратэстаў адбылося, як мінімум, 14 590 затрыманняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930