Даслаць навіну
Знайсці
17.10.2020 / 09:36 13

Кітай адмовіўся спісаць Беларусі 230 млн даляраў за стварэнне спадарожніка

У студзені 2016 года з касмадрома ў Кітаі быў запушчаны беларускі спадарожнік «Белінтэрсат-1». Гэта дазволіла ўладам заявіць, што Беларусь стала касмічнай дзяржавай. Рэалізацыя праекта пацягнула на амаль 300 млн даляраў. Праўда, у сакавіку 2019 года ўрад Беларусі прапанаваў сваім кітайскім партнёрам спісаць доўг ў 230 млн даляраў, паколькі праект выявіўся неакупальным, піша TUT.BY.

Павялічыць

Фота Дар'і Буракінай, TUT.BY

Фінансаванне праекта «Стварэнне нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь» ажыццяўлялася за кошт міжурадавага крэдыту, які падаў Экспартна-імпартны банк Кітая. Яго выбарка завершаная ў 2016 годзе і фактычна склала 258,6 млн даляраў. Кітайская прамысловая карпарацыя «Вялікая сцяна» вывела на арбіту спадарожнік «Белінтэрсат-1» і стварыла ў пасёлку Станькава Дзяржынскага раёна наземны комплекс кіравання спадарожнікамі, які ўваходзіць у склад дзяржпрадпрыемства «Завод дакладнай электрамеханікі».

«Разам з тым падчас камерцыйнай эксплуатацыі спадарожніка паўсталі праблемы, што істотна паўплывалі на акупнасць праекта. Нароўні з беларускім спадарожнікам з традыцыйнай тэхналогіяй на платформе DFH-4 з'явіліся больш канкурэнтаздольныя спадарожнікі з высокай прапускной здольнасцю HTS. Акрамя таго, цэны на рэсурсы спадарожнікавай сувязі з пачатку рэалізацыі праекта ў 2011 годзе знізіліся ў сярэднім у 3-5 разоў. У выніку бізнэс-план, які дазваляе абслугоўваць названы вышэй крэдыт, стаў невыканальным», — пісаў у сакавіку 2019 года прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас свайму кітайскаму калегу. На акупнасць праекта паўплывала таксама тое, што кітайская кампанія не змагла завяршыць каардынацыю беларускага спадарожніка са спадарожнікавымі сістэмамі трэціх краін, што не дазволіла ў поўнай меры прапаноўваць рэсурс спадарожніка на рынку сувязі, гаворыцца ў лісце.

Праект стаў неакупным. На той момант Беларусь на абслугоўванне і пагашэнне крэдыту пералічыла 51,6 млн даляраў, аднак «далейшыя выплаты за кошт сродкаў ад рэалізацыі праекта ажыццяўляцца не могуць», пісаў Румас. Ён прапанаваў у якасці «найбольш аптымальнага ў дадзенай сітуацыі рашэння» спісаць астатнюю частку доўгу па крэдыце Эксімбанка Кітая ў памеры 232,7 млн даляраў асноўнага доўгу і працэнтаў па крэдыце.

Але, як высветліў TUT.BY, гэта рашэнне не знайшло падтрымкі з кітайскага боку. «Цяпер па даўгах плаціць само прадпрыемства і дапамагае Мінфін Беларусі», — сказалі інфармаваныя крыніцы. У Мінфіне адмовіліся ад каментароў. На «Заводзе дакладнай электрамеханікі» сказалі, што не валодаюць інфармацыяй аб лісце Румаса.

Паводле звестак на першы квартал 2019 года, першы беларускі спадарожнік быў загружаны на 35-45%. У «Завода дакладнай электрамеханікі» добра атрымліваецца працаваць з заказчыкамі з Афрыкі. Запатрабаванасць захоўваецца з боку беларускіх сілавых структур. «Для іх гэта не проста паслуга, а гарантыя незалежнасці ад замежных аператараў і тэхнічных рашэнняў, па сутнасці, гарантыя суверэнітэту нашай краіны», кажуць на «Заводзе дакладнай электрамеханікі», які спецыялізуецца на праектах у сферы ВПК.

Паводле інфармацыі TUT.BY, ідэя Кітайска-беларускага праекта была ў атрыманні прыбытку на замежных рынках і аказанні паслуг унутры краіны, у першую чаргу для сілавых структур. Але развіццё новых тэхналогій, змяненне рынкавай кан'юнктуры істотна паставілі пад пытанне рэалізацыю бізнэс-плана. У Беларусі забяспечаны амаль поўны ахоп тэрыторыі сеткамі сотавай сувязі 3G і 4G, актыўна пашыраецца колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт. На фоне вострай цэнавай канкурэнцыі гэта звужае кола кліентаў, патэнцыйна зацікаўленых у выкарыстанні спадарожнікавай сувязі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

3
HENRIK KWINTA / адказаць
17.10.2020 / 14:49
Найраднейшы,вузкавокі,жоўталіцы брат гэдак марсануў надсвятлейшага і наймудрэйшага з усіх калгаснікаў-дык вось якая ты найсапраўдная ЖОПА. Злівай ваду, Саня, ты прыехаў.
2
Стах Дзікі / адказаць
17.10.2020 / 15:13
Мелочь. Отобъём на картоне.
2
Алесь Тыбульскi / адказаць
18.10.2020 / 09:48
Стах Дзікі, баюся, што з кантонам будзе тое самае...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31