Знайсці
16.10.2020 / 19:1111РусŁacБел

Настаўніца гісторыі звярнулася да свайго былога вучня — намесніка кіраўніка МУС Казакевіча ВІДЭА

З'явіўся відэазварот, запісаны Таццянай Монцік, якая кажа пра тое, што была настаўніцай гісторыі ў намесніка кіраўніка МУС Генадзя Казакевіча і экзаменатарам на ўступных іспытах у акадэмію МУС.

Па словах жанчыны, яна працавала настаўнікам гісторыі ў мінскіх школах №34 і 24.

Акрамя таго, кажа жанчына, яна была ў складзе экзаменацыйнай камісіі па гісторыі ў Акадэміі МУС.

«Я да гэтага часу не губляю веры ў вас і спадзяюся, што вы не здрадзілі асноватворным прынцыпам афіцэрскага гонару і доблесці. Я заклікаю вас не даваць і не выконваць злачынныя загады супраць свайго беларускага народа, каб дагадзіць аднаму чалавеку», — кажа настаўніца.

Яна звярнулася да суддзі суда Ленінскага раёна Марыны Запаснік і заклікала яе ўспомніць пра сапраўдныя закон і права.

Таксама жанчына звярнулася да намесніка міністра МУС Генадзя Казакевіча. Паводле яе слоў, ён быў адным з найлепшых яе вучняў, яны часта абмяркоўвалі і спрачаліся пра гістарычныя падзеі.

«Гена! Я выдатна ведаю, што ты супраць таго, што цяпер адбываецца… Не дай запэцкаць свой мундзір, свой гонар і сумленне. Ты не можаш здрадзіць мне, сям'і, беларускаму народу. Не забудзь урокі гісторыі. Гэтая ўлада ўжо мёртвая», — мяркуе жанчына.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера