Знайсці
16.10.2020 / 16:2314РусŁacБел

Міліцыя хоча пакараць расіянку з Сіднэя за ўдзел у Маршы ў Мінску. Але яна нават не выязджала з Аўстраліі!

У Беларусі Мая Корсік была апошні раз у 2017 годзе, яна даўно ўжо жыве ў Аўстраліі.

Але нядаўна на мінскі адрас свякрухі прыляцела павестка: маўляў, Мая Аляксандраўна, запрашаем вас у міліцыю, супраць вас вядзецца працэс па артыкуле 23.34 — удзел у масавым мерапрыемстве.

«Я расіянка, але жыла ў Мінску з 5 гадоў. Хадзіла там у сад, у школу, універ, на працу, таму ідэнтыфікую сябе з Беларуссю. У Аўстраліі я жыву з кастрычніка 2015 года», — расказвае Мая.

Перад ад'ездам, кажа дзяўчына, яна выпісалася з кватэры свякрухі, знялася з уліку, здала дазвол на жыхарства.

«Гэта значыць я ні грамадзянка, ні рэзідэнт. Адкуль гэтыя абвінавачванні — я не ведаю. Магчыма, убачылі фоткі ў сацыяльных сетках, дзе я з бел-чырвона-белым сцягам. Я ладзіла акцыі ў падтрымку Беларусі, выкладвала фотаздымкі з іх. Але акцыі праходзілі тут, у Аўстраліі.

Цяпер я хачу сабраць доказы. У пасольстве Расіі дадуць даведку, што я ў Сіднэі, не магу выехаць на суд. Там з разуменнем паставіліся, але зробяць толькі ў панядзелак.

Плюс у мяне пашпарт чысты з 2017 года. Дэпартамент па іміграцыі дасць даведку, што я не вылятала нікуды, падарожнічала па Аўстраліі ў асноўным.

У 2017 годзе была апошні раз у Беларусі, лятала на вяселле сяброўкі», — кажа Мая.

Сёння яна пазваніла ва УУС Партызанскага раёна, дзе ёй выпісалі павестку. Але начальніка на месцы не было, намеснік слухаўку не зняў, распавяла дзяўчына.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930