Знайсці
16.10.2020 / 15:512РусŁacБел

Аляксандры Раманоўскай зрабілі аперацыю на калене

Нагадаем, што не так даўно стала вядома, што лепшую спартсменку мінулага года, чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую звольнілі з нацыянальнай каманды «за прагулы», хаця ў яе была форс-мажорная сітуацыя: бацька спартсменкі перанёс інсульт, не было каму вазіць яго ў бальніцу, гэтым займалася Аляксандра.

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі на гэта не звярнулі ўвагі, хаця ўсім было зразумела, што насамрэч Раманоўскую звольнілі за яе актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Загад уступіць у сілу 16 кастрычніка, але рашэнне РЦАП будзе аспрэчвацца.

Акрамя таго, раней і галоўнага трэнера зборнай Беларусі Мікалая Казеку пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі. Ён таксама асудзіў гвалт на вуліцах Беларусі пасля выбараў.

— На гэтым тыдні Сашы зрабілі аперацыю, — распавёў «Народнай Волі» Мікалай Казека. — Дактары, якія яе праводзілі, кажуць, што ўсё прайшло паспяхова. Гэта была такая касметычная аперацыя, быў рубец на каленным суставе, і яго, так бы мовіць, нівеліравалі.

— Колькі часу працягнецца рэабілітацыя?

— Пакуль нічога не вядома, медыкі будуць адштурхоўвацца ад таго, як пойдзе працэс аднаўлення.

— Улічваючы, што Сашу звольнілі, якія яе далейшыя спартыўныя перспектывы?

— Пакуль яна знаходзіцца на бальнічным, а далей пабачым, што будзе. Хацелася б верыць у лепшае.

— Вас пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі, і грошы за пэўны перыяд вы павінны вярнуць дзяржаве. Якая гэта сума?

— Дакладна не ведаю, бо пакуль гэты працэс ідзе, і не хочацца бегчы наперадзе цягніка.

— Як цяпер працуецца ў свеце апошніх падзей?

— Працуем у штатным рэжыме, цяпер крыху сітуацыя супакоілася.

— Ведаю, што на гэтым тыдні да вас прыязджаў і алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір, які зараз працуе трэнерам са зборнай Казахстана. Вучань вырашыў падтрымаць настаўніка?

— Антон цяпер насамрэч у Мінску. Тут і пандэмія паўплывала, і аперацыю трэба было рабіць з-за старых траўм. А заходзіў да мяне ў госці акурат пасля свайго дня нараджэння. Прынёс сок, торт, сушы, душэўна пасядзелі. Нам было пра што пагаварыць…

Алесь Сівы, Народная воля

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930