Знайсці
16.10.2020 / 14:5864РусŁacБел

Кіраўнік КДБ: З розных крыніц паступае інфармацыя аб правакацыі, якая рыхтуецца ў Беларусі

БелТА

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Церцель, піша БелтА.

«У апошнія дні мы атрымліваем з розных крыніц, у тым ліку за мяжой, ад нашых партнёрскіх спецслужбаў, інфармацыю аб правакацыі, якая рыхтуецца ў нашай краіне. Мэта гэтых дзеянняў — дэстабілізацыя сітуацыі ў нашай дзяржаве на фоне відавочнага зніжэння вулічнай актыўнасці і зрыву планаў па памкненнях да працоўных калектываў, студэнцтву з мэтай інспірацыі пратэснага руху», — сказаў Іван Церцель.

Паводле яго слоў, паводле задумы арганізатараў гэтай акцыі, а таксама іх куратараў за мяжой, плануецца абвінаваціць у цяжкіх наступствах сілавыя структуры Беларусі.

«І тым самым практычна выкарыстоўваць апошні шанец на рэалізацыю сваіх планаў. У гэтых умовах камітэтам ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па праверцы інфармацыі, усталяванні ўсіх датычных асоб і прыцягненні іх да адказнасці», —адзначыў старшыня КДБ.

Іван Церцель дадаў: «У сувязі з гэтым хачу папрасіць нашых грамадзян быць пільнымі, паклапаціцца пра сваіх блізкіх, не дапусціць іх уцягвання ў супрацьпраўную дзейнасць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера