Даслаць навіну
Знайсці
17.10.2020 / 12:16 14

Аналітык: Вуснамі Васкрасенскага КДБ транслюе задумы Лукашэнкі

Піша аналітык Андрэй Елісееў

Юрый Васкрасенскі стаў адной з самых цытаваных персон на беларускім тэлебачанні. Зламаны беларускімі спецслужбамі, ён вяшчае ўсякія небыліцы, якія цалкам адпавядаюць афіцыйнай лініі. І выдае задумы кіраўніка з нагоды далейшых сцэнароў.

Праз Васкрасенскага КДБ пацвярджае сэнс нечаканай сустрэчы Лукашэнкі з вязнямі КДБ. Мэта падвойная: легітымізаваць пустышку з «канстытуцыйнай рэформай», каб адвесці ўвагу грамадскасці ад асноўнага патрабавання (адстаўка Лукашэнкі і новыя выбары) праз падключэнне да працэсу (часткі) апазіцыі, а з дапамогай гэтага і дарогу да аднаўлення адносін з Захадам пракласці.

Як сказаў Васкрасенскі ў «інтэрв'ю» прапагандысту Маркаву, «трэба захаваць шматвектарнасць».

З нагоды ўдзелу ў канстытуцыйнай гаварыльні, КДБ вуснамі Васкрасенскага абяцае, што прапановы «будуць улічаныя самым дбайным чынам», і бярэ апазіцыю на понт: «Калі мы іх [канстытуцыйныя прапановы] не пададзім і не возьмем удзел у легальным палітычным працэсе, то якія могуць быць у нас прэтэнзіі да ўлады потым? Нас запрасілі — давайце рыхтавацца».

У рэальнасці сітуацыя пакуль блізкая да адваротнай: тыя палітычныя сілы, якія клюнуць на выкрут з «канстытуцыйнымі папраўкамі», стануць палітычнымі трупамі, таму што 80% насельніцтва Беларусі выдатна разумее, што да чаго.

Васкрасенскі нават дзеліцца планамі, як улады маюць намер будаваць падкантрольны псеўдадэмакратычны працэс. Па-першае, Усебеларускі сход плануюць выкарыстоўваць для фармальнага адабрэння паправак. Па-другое,

грамадзянскую актыўнасць і чаканні пераменаў плануюць «зліваць» праз фіктыўныя грамадскія рады пры выканкамах.

Нядобры намёк і пагрозу беларускія ўлады пасылаюць праз Васкрасенскага з нагоды магчымых экстрэмісцкіх дзеянняў тыпу падзеі 3 ліпеня 2008 года:

«Рана ці позна ў любым натоўпе з'яўляюцца людзі не зусім адэкватныя, з якімі-небудзь псіхічнымі адхіленнямі. Можа быць, гэта гучыць на першы погляд смешна, але мы памятаем сітуацыю 3 ліпеня адзін раз, шмат гадоў таму ля Стэлы. І будзе абсалютна не смешна. Таму трэба спыняць выходзіць у нядзелю на гэтыя акцыі. І перакладаць сваю актыўнасць у палітычную плоскасць. Цяпер улада працягнула нам руку, і гэтую руку трэба абавязкова паціснуць».

Андрэй Елісееў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ladzimir / адказаць
19.10.2020 / 10:47
Васкрасенскі - гэта зламаны флюгер, які заклініла на адным месцы, і ніякі вецер яго не паверне!
0
Дзяніс1 / адказаць
20.10.2020 / 12:03
Orwell's Nightmare,
Нічога, Васкрасенскі абліжа... і не толькі руку.
Я не асуджаю - не дай Божа так патрапіць, як ён. Але прадаўся дык прадаўся - што ўжо тут.
0
Degen1103 / адказаць
21.10.2020 / 06:00
Ён што, не разумее, што Лукашэнка заўсёды гаворыць тое, што яму карысна ў дадзены момант?...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31