Знайсці
16.10.2020 / 07:241РусŁacБел

Францыя, Польшча і Германія заклікаюць правесці новыя выбары ў Беларусі і гатовыя ўводзіць санкцыі супраць Лукашэнкі 

Міністры замежных спраў Францыі, Польшчы і Германіі выступілі з сумеснай заявай, у якой асудзілі паслявыбарныя рэпрэсіі ў Беларусі і выказалі гатоўнасць уводзіць дадатковыя санкцыі супраць лукашэнкаўцаў.

«Нашы тры краіны рашуча асуджаюць гвалт з боку беларускай улады і адвольныя арышты пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх яны не прызнаюць, — гаворыцца ў заяве. — Яны заклікаюць да новых свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і ў прысутнасці назіральнікаў АБСЕ/БДІПЧ, без умяшання звонку. Яны падтрымліваюць пасрэдніцкія намаганні АБСЕ, накіраваныя на садзейнічанне інклюзіўнаму дыялогу з беларускім грамадствам у цэлым. Яны зноў заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных і адвольна затрыманых, старанна расследаваць усе парушэнні правоў чалавека і супрацоўнічаць у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ. Яны вітаюць цвёрды адказ ЕЗ шляхам прыняцця санкцый, якія будуць рэгулярна кантралявацца, і гатовыя прыняць далейшыя абмежавальныя меры, у тым ліку ў дачыненні да юрыдычных асоб і высокапастаўленых службовых асоб, уключаючы А. Лукашэнку. Яны заклікаюць Еўрапейскую Камісію распрацаваць комплексны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

Францыя і Германія выказваюць поўную салідарнасць з Польшчай і Літвой пасля адклікання іх паслоў у Мінску; нашы тры краіны забяспечаць скаардынаваны еўрапейскі адказ па гэтым пытанні. Акрамя таго, нашы тры краіны поўныя рашучасці падтрымаць беларускі народ як унутры Беларусі, так і ў выгнанні ў яго барацьбе за дэмакратыю, спыненне гвалту і рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных зняволеных. Будзе прыняты комплекс мер па далейшым умацаванні грамадзянскай супольнасці, які актыўна прасоўвае прынцыпы дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права ў Беларусі як нашу агульную мэту. Будзе ўключана, у прыватнасці, падтрымка незалежных сродкаў масавай інфармацыі, праваабаронцаў і жаночых арганізацый».

Заява была прынятая пасля сустрэчы Жана Лё Дрыяна, Збігнева Рау і Хайка Мааса ў Парыжы 15 кастрычніка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930