Знайсці
15.10.2020 / 22:1113РусŁacБел

Начальнік мінскай міліцыі: Ужыванне зброі — крайняя мера

Прымяненне зброі падчас несанкцыянаваных акцый — крайняя мера. Пра гэта ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага» ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў начальнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў.

Момант забойства Аляксандра Тарайкоўскага

Кіраўнік мінскай міліцыі пацвердзіў, што праваахоўнікі не сыдуць з вуліц.

Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама таксама адзначыў, што ў арсенале праваахоўнікаў дастаткова спецсродкаў і табельнай зброі, «якія яны гатовыя ўжыць», але ў крайнім разе.

— Ужыванне зброі — гэта крайняя мера, калі немагчыма выканаць пастаўленую задачу і абараніць нашых грамадзян іншым спосабам, — сказаў на заканчэнне Кубракоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера