Знайсці
15.10.2020 / 21:5414РусŁacБел

Абласны ідэолаг пра белую і чырвоную вопратку: «А калі б была сэксуальная рэвалюцыя? Мы б фалічныя сімвалы ў дрэвах і шлагбаумах шукалі?»

Вядучы навін канала «Краіна для Жыцця» Яўген Салянкоў разыграў начальніка аддзела ідэалагічнай работы і маладзёжнай палітыкі гомельскага аблвыканкама Дзяніса Давыдава. Вядучы патэлефанаваў ідэолагу з пытаннем. На размову звярнулі ўвагу «Моцныя навіны».

Вядучы прадставіўся настаўнікам і ўспомніў выпадак 2 кастрычніка, калі ў Гомелі затрымалі педагогаў ля помніка Ірыны Паскевіч за «вопратку палітычных колераў». Ён пацікавіўся, ці можна дзецям надзець на канцэрт да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі белыя блузкі і чырвоныя гальштукі.

Чытайце таксама: У дзень настаўніка ў Гомелі затрымалі педагогаў, бо ў іх было «адзенне палітычнага колеру»

— Гэта псіхоз, калі людзі ва ўсім пачынаюць шукаць нейкія знакі, — адказаў чыноўнік.

Давыдаў растлумачыў: дзеці ў адзенні чырвоных і белых колераў і жанчыны ля помніка — розныя выпадкі. Паводле яго слоў, гамяльчанкі так апрануліся з пэўным палітычным намерам і арганізавалі няўзгодненую акцыю. Ён прапанаваў спакойна ставіцца да ўсяго і прывёў прыклад, як не трэба «шукаць знакі».

— А цяпер давайце пяройдзем на Фрэйда, ведаеце ж яго? А калі б была не палітычная, а сэксуальная рэвалюцыя — мы хадзілі б усюды фалічныя сімвалы шукалі? У шлагбаумах і дрэвах? — смяецца чыноўнік.

Давыдаў у размове выказаў надзею, што да 26 кастрычніка «ў краіне стане спакайней».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера