Знайсці
15.10.2020 / 20:363РусŁacБел

Пасля 9—11 жніўня ва Украіну пераехалі каля 1,2 тысячы беларускіх айцішнікаў

Пасля падзей 9—11 жніўня з Беларусі ў суседнюю Украіну пераехалі ўжо каля 1,2 тысячы беларускіх IT-спецыялістаў, распавёў DW намеснік міністра па лічбавай трансфармацыі Украіны Аляксандр Барнякоў.

«У нас ёсць гарачая лінія, і мы фіксуем, што каля тысячы IT-спецыялістаў перасеклі мяжу, тады як у жніўні было каля двухсот. Паток расце, таму што сітуацыя не супакойваецца», — адзначыў ён.

Некаторыя беларускія IT-кампаніі, мяркуючы па ўсім, таксама задумваюцца аб пераносе сваіх офісаў ва Украіну. На дадзены момант вядуцца перамовы з 15 беларускімі фірмамі, якія вырашылі стварыць прадстаўніцтвы, паведаміў Барнякоў.

Ва Украіне спадзяюцца на станоўчы эфект для эканомікі ад прыёму беларускіх «айцішнікаў». Адзін такі спецыяліст вырабляе ў сярэднім каля 100 000 даляраў у год дабаўленага кошту, кажа ў размове з DW дырэктар Інстытута сацыяльна-эканамічнай трансфармацыі Ілля Несхадоўскі. «Калі прыехалі 1200 спецыялістаў, то, груба кажучы, атрымліваецца 120 млн даляраў у год дадатковых паступленняў валюты ва Украіну», — падкрэсліў эксперт. Зарплата «айцішніка» складае ад 2 да 7 тысяч далараў у месяц, частку з якіх ён будзе траціць ва Украіне, дадае Несхадоўскі.

Нагадаем, раней украінскія ўлады значна спрасцілі рэлакацыю і працаўладкаванне беларускіх айцішнікаў. Беларускія ўлады негатыўна адрэагавалі на гэта. Указ прэзідэнта Украіны аб прыцягненні ў краіну беларускіх высокакваліфікаваных спецыялістаў афіцыйны Мінск лічыць непрыязным і дыскрымінацыйным. Пра гэта амбасадару Украіны заявілі ў беларускім МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера