Знайсці
15.10.2020 / 18:317РусŁacБел

Сотня людзей сустракала Леўчанка на Акрэсціна, але чалавек у масцы вывез яе дахаты ФОТА

Баскетбалістку Алену Леўчанку вызвалілі 15 кастрычніка пасьля 15 сутак арышту і штрафу ў 810 рублёў. Невядомы ў балаклаве прывёз спартоўку дадому, хоць бацькі, сябры і паплечнікі чакалі яе каля ізалятару на Акрэсьціна, піша «Свабода».

Баскетбалістку Алену Леўчанку сёньня аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у акцыі 20 верасьня. Суд праходзіў онлайн. Перад гэтым Алена адсядзела 15 сутак, але раніцай на волю не выйшла. Яна заставалася ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Алене Леўчанцы прысудзілі штраф пасьля 15 сутак арышту. Яна расказала пра нялюдзкія ўмовы на Акрэсьціна.

Пасьля сёньня суда больш за 100 чалавек прыехалі на Акрэсьціна, каб сустрэць Алену.

Але пазьней яна патэлефанавала бацькам і сказала, што ўжо дома. Як стала вядома пазьней, тады Леўчанка была яшчэ ў Ленінскім РУУС. Пасьля баскетбалістку адвезьлі дадому і адпусьцілі.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930