Знайсці
15.10.2020 / 09:544РусŁacБел

«Няма цэнзурных слоў»: экс-баскетбалістка зборнай Марчанка пра паўторны арышт Алены Леўчанка

FIBA

Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі Наталля Марчанка выказалася пра паўторны арышт Алены Леўчанка.

«У мяне няма цэнзурных слоў, каб даць ацэнку таму, што адбываецца… Ніколі ў жыцці я не адчувала столькі нянавісці і злосці як сёння…» — напісала Марчанка у сваім інстаграме.

Алена Леўчанка, якая рэзка выказвалася пра сітуацыю ў Беларусі, была затрыманая 30 верасня і атрымала 15 сутак. Яна сёння павінна была выйсці на волю з Акрэсціна, але арышт працягнулі на 72 гадзіны. Магчыма, сёння адбудзецца чарговы суд. Алена неаднаразова брала ўдзел у маршах пратэсту, што праходзілі ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930