Знайсці
15.10.2020 / 09:073РусŁacБел

«Мы заўсёды будзем вітаць людзей»: Украіна абвергла закіды беларускага МЗС у недружалюбнасці

Украіна абвяргае абвінавачванні Мінска ў недружалюбных дзеяннях і заўсёды будзе вітаць людзей, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці і хочуць рэалізаваць сябе ва Украіне, заявілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны, паведамляе interfax.com.ua.

«Украіна абвяргае абвінавачванні Мінска ў непрыязных дзеяннях. Наша дзяржава традыцыйна адкрытая і дружалюбная для грамадзян Беларусі. Яшчэ да пачатку крызісу ў Беларусі рух паміж нашымі краінамі быў максімальна свабодным, а міжчалавечыя і бізнэс-кантакты ўсё мацнелі», — гаворыцца ў адказе спікера МЗС Украіны Кацярыны Зелянко.

Яна адзначыла, што Украіна — дэмакратычная еўрапейская дзяржава, адданая еўрапейскім каштоўнасцям, сярод якіх абарона правоў і свабод чалавека мае фундаментальнае значэнне.

«Мы заўсёды будзем вітаць ва Украіне людзей, якія падзяляюць гэтыя каштоўнасці і хочуць рэалізаваць сябе ў нашай дзяржаве», — падкрэслілі ў Міністэрстве.

У сераду ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы пасол Украіны Ігар Кізіма. Украінскаму дыпламату была ўручаная нота МЗС, у якой беларускі бок «выказаў заклапочанасць» прыняццем указа Уладзіміра Зяленскага аб ІТ-спецыялістах. У МЗС Беларусі падкрэслілі, што дадзены прававы акт нельга трактаваць па-іншаму, як відавочна недружалюны і дыскрымінацыйны крок ўкраінскага боку, які мяжуе з умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930