Знайсці
14.10.2020 / 19:5845РусŁacБел

Васкрасенскі: Лукашэнка папрасіў мяне падрыхтаваць спіс асоб, якіх можна выпусціць з турмы

Былы палітвязень, бізнэсмен, сябра каманды Віктара Бабарыкі Юрый Васкрасенскі даў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ. Чамусьці для недзяржаўных СМІ даваць інтэрв’ю Васкрасенскаму забаронена, а вось на дзяржаўным тэлебачанні і расійскіх каналах — калі ласка.

Васкрасенскі запэўнівае: ніхто не ведаў, што Лукашэнка прыйдзе ў СІЗА. «Трыгерам яго візіту ў СІЗА стала праграма Марата Маркава «Нічога асабістага» (там была гутарка якраз з Васкрасенскім — «НН»), пасля яе ён вырашыў змагацца за кожнага грамадзяніна».

Былы вязень кажа, што Лукашэнка выслухоўваў кожнага з прысутных.

«Гэта быў не маналог, у асноўным гаварылі мы, гаварылі вельмі свабодна. Калі сустрэча заканчвалася, Лукашэнка папрасіў мяне падсумаваць усе прапановы, якія гучалі на сустрэчы.

Апроч гэтага, Лукашэнка папрасіў мяне падрыхтаваць спіс асоб, якім можна змяніць меру стрымання, якія не так небяспечныя для грамадства», — сказаў Васкрасенскі.

«Сёння я падрыхтаваў дакладную запіску па асобах, якім можна змяніць меру стрымання», — падсумаваў ён.

Глядзі яшчэ: Хто такі Юрый Васкрасенскі? Палітычны шлях ад апазіцыянера да ўдзельніка інаўгурацыі Лукашэнкі і назад

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера