Знайсці
14.10.2020 / 17:1450РусŁacБел

Кіраўнік БПЦ Веніямін рэкамендаваў не выконваць у цэрквах «Магутны Божа»

Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін не рэкамендаваў выконваць у цэрквах «Магутны Божа».

Веніямін кажа, гэты спеў свецкага характару, і ён падзяляе грамадства. «У нас дастаткова шмат спеваў, якія не падзяляюць, а а аб'ядноўваюць грамадства», — зазначае ён.

Верш «Магутны Божа» напісала ў 1943-м Наталля Арсеннева. Паклаў на музыку Мікола Равенскі. Апошнім часам «Магутны Божа» набыў папулярнасць на акцыях пратэсту.

Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Bялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменні свае хвалы.

Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
На лусту хлеба, на родны край,
Павагу, сілу і веліч веры,
У нашу праўду, у прышласць — дай!

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930