Знайсці
14.10.2020 / 12:23РусŁacБел

У новым Arche — грунтоўная заходняя праца па гісторыі беларускай мовы

Выйшаў новы нумар Arche. Выданне змяшчае манаграфію «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга. Гэта адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы.

У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу:

— жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі;

— нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР;

— ажыццяўленне беларусазнаўчых даследаванняў на тэрыторыі міжваеннай Польшчы, у тым ліку беларускімі і польскімі навукоўцамі.

Пераклад быў выкананы Уладзімірам Папковічам.

Інфармацыя пра тое, як атрымаць часопіс, ёсць на сайце Arche.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930