Даслаць навіну
Знайсці
14.10.2020 / 12:05 44

Ланская: Пратэстоўцам паказвалі відэа, дзе яны атрымлівалі грошы — і ім няма чаго было сказаць

Павялічыць

Спявачка Алена Ланская выказала сваю палітычную пазіцыю ў вялікім інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі». Цяпер яго разбіраюць на цытаты.

Пра празмерны гвалт 

«Я выдатна разумею, што могуць зрабіць раз'юшаныя п'яныя мужчыны. Аднойчы я сутыкнулася з такой сітуацыяй і ведаю, што самакантроль у іх спрэс адсутнічае».

Пра фальсіфікацыі

«Мне складана ацэньваць сітуацыю, таму што за гэтыя два месяцы было вельмі шмат фэйку. Шмат чаму я не асабліва веру. Паклаўшы руку на сэрца, магу сказаць: мой голас не скралі. А далей хай ацэньваюць сітуацыю структуры, якія ў гэтым разбіраюцца».

Пра «платныя» пратэсты

«Я ведаю, што некаторыя спачатку аднекваліся, але, калі паказвалі відэа, дзе яны атрымлівалі грошы — ім ужо не было чаго сказаць. Лічу, што за кожным падобным шоу стаіць арганізатар, які плаціць і нават баюся ўявіць агульныя маштабы фінансавага спонсарства гэтых мерапрыемстваў.

Пра астралогію

«Яшчэ напярэдадні Новага 2020 года ведала, што ён прынясе нямала трансфармацый… Справа ў тым, што я крыху вывучала астралогію. Дык вось, падобны перыяд ужо быў у 1985-1990 гадах, у часы развалу СССР. Ён суправаджаўся эмацыйным спадам у людзей, і як следства, яны неаб'ектыўна ацэньвалі сітуацыю».

Пра чакры

«Я несла чырвона-зялёны сцяг з гонарам, у тым ліку на «Еўрабачанні». І калі нават арыентавацца на колеры чакр — то гэта цалкам сабе правільны колер сцяга. Можа, камусьці ён не падабаецца, а мне - падабаецца, і я не лічу, што яго трэба мяняць».

Пра справядлівасць

«Я ведаю артыстаў, якія атрымлівалі ад дзяржавы ўсё, а цяпер яны ў апазіцыі. Калі вы сябе лічыце такімі ўжо правільнымі, вярніце кватэры, узнагароды, грошы»

Павялічыць

Алена Ланская паміж Віктарам і Аляксандрам Лукашэнкамі

Цытаты Kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

18
Рамонка / адказаць
15.10.2020 / 14:00
Еще одна оппозиционеров во врагов государства записывает.
Объяснил бы кто-нибудь ей (и не только ей), что оппозиция - это не плохо. Она должна быть у любой валсти если государство хочет развиваться. И когда оппозиция придет к власти у нее тоже будет своя оппозици (знаю что тавтология). Да и в политически развитых странах государство само платит как и власти так и оппозиции.
А то сразу начинается: "государство тебе дало награду, но ты не согласен с идеологией - значит ты враг и у тебя надо все забрать. Ведь у всех мнение и взгляды должны быть одинаковыми."
17
Лявон Баршчэўскі / адказаць
15.10.2020 / 17:20
Рамонка,

якая апазыцыя? На гэтых выбарах са сваімі максімум 7 - 9 працэнтамі ў апазыцыі апынуліся драздуны. Але ў малпаў дубінак пакуль што не забралі - вось і махаюць імі. 
15
Беларусы ўсіх краін яднайцеся / адказаць
17.10.2020 / 13:59
Беларусы павінны дапамагаць адзін аднаму.  І калі акупанты хватаюць грамадзян і затым акупацыйныя суды даюць велічэзныя штрафы, роўныя месячнаму заробку, трэба кансалідавацца і дапамагаць пацярпелым грашыма.  Тут нічога зазорнага няма.  Толькі кансалідацыяй і дапамогай адзін аднаму мы прыблізім перамогу над фашызмам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31