Знайсці
14.10.2020 / 08:381РусŁacБел

Затрымалі чэмпіёнку Еўропы па муай-тай Аляксандру Сітнікаву

Раней 15 сутак атрымаў трэнер Юрый Булат.

13 кастрычніка ў Мінску затрымалі 24-гадовую Аляксандру Сітнікаву — шматразовую чэмпіёнку Беларусі па тайскім боксе і К1, трохразовую бронзавую прызёрку чэмпіянатаў Еўропы па муай-тай, піша Еўрарадыё.

Як паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці, дзяўчыну даставілі ў Цэнтральны РУУС. 14 кастрычніка павінен адбыцца суд над ёй.

У сваім акаўнце ў⠀Instagram спартсменка пісала: «Я неверагодна ганаруся нашымі людзьмі! Яны мудрыя, моцныя і неверагодна добрыя, столькі ўзаемадапамогі і ўсё так культурна. І ўсё гэта нягледзячы на страшную жорсткасць з боку ўрада! Жыве Беларусь!»

13 кастрычніка на 15 сутак быў асуджаны шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе, вядомы трэнер Юрый Булат — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Ён адбывае арышт на Акрэсціна, адваката да яго не пускаюць, спасылаючыся на «складаную эпідэміялагічную сітуацыю».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера