Знайсці
14.10.2020 / 08:294РусŁacБел

Беларусы забралі з банкаў 1,428 мільярда даляраў

Нацбанк абнавіў статыстыку па грашовай масе. Даныя рэгулятара паказваюць магутны адток сродкаў насельніцтва з банкаўскіх дэпазітаў, піша banki24.by.

У верасні сярэднія на рублёвых пераводных дэпазітах фізічных асоб было 2,866 млрд BYN. У параўнанні са жніўнем лічба меншая на 722,6 млн BYN. Такое вялікае скарачэнне не характэрна для верасня, яно тлумачыцца дэвальвацыяй беларускага рубля і канвертаваннем часткі зберажэнняў у валюту.

Іншыя дэпазіты фізічных асоб (чытай: тэрміновыя ўклады) у «зайчыках» склалі 4,602 млрд BYN. У параўнанні са жніўнем сярэднія рэшткі скараціліся на 215,4 млн BYN.

Зрэшты, беларусы захоўваюць у рублях менш траціны зберажэнняў. У верасні доля рублёвых інструментаў склала ўсяго 31,6%. Гэта значыць, што астатнія 68,4% былі намінаваныя не ў рублях — рэдкі прыклад недаверу да ўласнай валюты і палітыкі ўладаў.

У верасні сярэдняя рэшта на валютных рахунках беларусаў склала 6,199 млрд USD. Гэта на 706,2 млн USD меней, чым у жніўні. Адток сродкаў насельніцтва фіксуецца з красавіка: за гэты час з валютных дэпазітаў выцекла 1,428 млрд USD.

На карт-рахунках фізічных асоб у верасні 2020-га засталося 1,230 млрд USD. Адносна жнівеньскага значэння падзенне склала 259,2 млн USD. Падобна на тое, што беларусы актыўна канвертавалі безнаяўную валюту ў кэш і хавалі яе ў скарбонкі.

Тэрміновыя ўклады насельніцтва ў сярэднім за верасень склалі 4,969 млрд USD. У параўнанні з жніўнем астатак укладаў зменшыўся на 447,1 млн USD. Больш за ўсё валюты на тэрміновых укладах беларусы захоўвалі ў кастрычніку 2015 года. З тых часоў фізасобы забралі з банкаў 2,860 млрд USD.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930