Знайсці
13.10.2020 / 20:54РусŁacБел

Украіна падоўжыла каранцін з-за каранавіруса да канца года

Урад Украіны падоўжыў уведзеныя ў краіне з-за каранавіруса каранцінныя абмежаванні да 31 снежня 2020 года. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Улады таксама вырашылі прыняць шэраг дадатковых мер. Новыя абмежаванні закрануць колькасці людзей пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Па словах Шмыгаля, спартыўныя мерапрыемствы, за выключэннем міжнародных, можна праводзіць без гледачоў.

Акрамя таго, сярэднеадукацыйным установам рэкамендавалі сысці на вакацыі з 15 па 30 кастрычніка, а установам вышэйшай і прафтэхадукацыі — з 15 кастрычніка да 15 лістапада перайсці на дыстанцыйнае навучанне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930