Знайсці
13.10.2020 / 19:45РусŁacБел

Яшчэ двое работнікаў PandaDoc выйшлі на волю

13 кастрычніка змененая мера стрымання двум фігурантам справы PandaDoc — галоўны бухгалтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап сёння вярнуцца дадому, піша Tut.by.

Раней выйшаў дырэктар мінскага офіса кампаніі Дзмітрый Рабцэвіч, які быў сярод удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Тром фігурантам абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе, пад вартай застаецца яшчэ адзін супрацоўнік PandaDoc — менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў.

11 верасня ўсім чацвярым затрыманым было прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 артыкула 209 КК), хоць першапачаткова гаворка ішла аб крымінальнай справе па факце крадзяжу з бюджэту 107 тысяч рублёў (ч. 4 арт. 210 КК). Фігуранты віну не прызналі.

13 кастрычніка змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе галоўнаму бухгалтару кампаніі Юліі Шардыка і HR Уладзіславу Міхалапу. Як паведамляюць адвакаты, у найбліжэйшы час яны будуць дома.

Першым на волю выйшаў дырэктар мінскага офіса Дзмітрый Рабцэвіч, гэта адбылося 11 кастрычніка, на наступны дзень пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ, на той сустрэчы быў і Дзмітрый. Пасля вызвалення ў эфіры БТ ён заявіў, што яму даручылі рыхтаваць прапановы да паправак у Канстытуцыю і выкласці падыходы па вызваленні шэрагу асоб, якія «апынуліся не так грамадска небяспечнымі для нашай краіны, як здаваліся на першым этапе».

Пакуль пад вартай застаецца супрацоўнік PandaDoc — менеджар па прадукце Віктар Куўшынаў. Аднак адвакаты заяўляюць, што робяць усё магчымае, каб яму таксама змянілі меру стрымання, не звязаную з утрыманнем пад вартай.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера