Знайсці
13.10.2020 / 16:444РусŁacБел

Бабарыка пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА: Гэта не дыялог, ніякіх дамоўленасцяў падчас сустрэчы не дасягнута

Фота Надзеі Бужан

Віктар Бабарыка не лічыць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ дыялогам. Дыялог, на яго думку, магчымы, але пры пэўных умовах, першае з якіх — вызваленне ўдзельнікаў сустрэчы са зняволення. Пра свае ўражанні ад сустрэчы з Лукашэнкам экс-прэтэндэнт у прэзідэнты распавёў адвакатам Аляксандру Пыльчанку, Наталлі Мацкевіч і Дзмітрыю Лаеўскаму, піша Tut.by.

Сустрэчу, якая адбылася ў суботу, на думку Віктара Бабарыкі, нельга назваць дыялогам. Перш за ўсё таму, што дыялог мае на ўвазе роўнасць удзельнікаў з пункту гледжання іх знаходжання на волі, у гэтым выпадку гэтага не было: сам Бабарыка і іншыя ўдзельнікі сустрэчы знаходзяцца ў СІЗА. Акрамя таго, дыялог павінен суправаджацца роўным доступам яго ўдзельнікаў да інфармацыйнага поля, што таксама немагчыма пры знаходжанні чалавека пад вартай. І трэцяе — за сталом павінна быць значна больш шырокае кола прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Таму ніякіх дамоўленасцяў у ходзе сустрэчы не дасягнута.

— Віктар Бабарыка лічыць, што дыялог магчымы, але пры пэўных умовах, першае з якіх — вызваленне ўдзельнікаў сустрэчы з зняволення. Акрамя таго, Віктар Бабарыка падкрэслівае, што «мы памятаем пра ўсіх іншых палітычных зняволеных», і без іх вызвалення таксама немагчыма вядзенне дыялогу. Пазіцыя Віктара Бабарыкі па палітычных пытаннях, нягледзячы на доўгае зняволенне, не змянілася, — кажуць абаронцы экс-банкіра.

Адносна таго, што агучваецца Юрыем Васкрасенскім у СМІ, Віктар Бабарыка заяўляе, што ўдзельнікі сустрэчы не перадавалі нікому паўнамоцтваў весці дыялог ці прамаўляць ад іх імя.

Акрамя таго, спадар Васкрасенскі не быў членам штаба Бабарыкі, як і іншыя каардынатары па раёнах, ён не належаў да кола асоб, якія прымалі рашэнні, і ніколі не атрымліваў ад Бабарыкі якіх-небудзь даручэнняў, як і не вёў з Бабарыкам індывідуальных размоў. Таму Васкрасенскі — неўпаўнаважаная асоба.

Чытайце таксама:
Хто такі Юрый Васкрасенскі? Палітычны шлях ад апазіцыянера да ўдзельніка інаўгурацыі Лукашэнкі і назад

Алена Талкачова, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера