Знайсці
12.10.2020 / 17:157РусŁacБел

«Вы ў мяне ў чорным спісе». У Пінску 12-гадовая дзяўчынка параніла нажом дзвюх аднакласніц у школьнай раздзявалцы

12 кастрычніка прыкладна ў 08:45 12-гадовая школьніца ў жаночай раздзявалцы адной з устаноў адукацыі Пінска нажом параніла дзвюх аднакласніц, паведамілі «БГ» ва УСК па Брэсцкай вобласці.

«Адной з дзяўчынак нанесены цялесныя пашкоджанні, з якімі яна шпіталізаваная. Другой вучаніцы аказалі медыцынскую дапамогу на месцы і ў шпіталізацыі яна не мае патрэбы», — растлумачыў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

У адміністрацыі ўстановы адукацыі каментаваць інцыдэнт карэспандэнту «БГ» адмовіліся: «Прэсе не магу даць ніякай інфармацыі. Усе пытанні ў Следчы камітэт».

СШ №3 у Пінску, фота Аляксея Лешчанкі.

Паводле выдання «Першы Пінскі», дзяўчынка, якая нападала, магла быць ахвярай знявагаў і кпінаў з боку аднакласніц. Дзяўчынка даволі вялікая, і аднакласніцы часта чапляліся да яе, і гэта магло стаць прычынай інцыдэнту.

«У канцы таго тыдня ў класе чарговы раз прагучалі здзеклівыя абразы на адрас шасцікласніцы, яе да таго ж абсмяялі. На што тая заявіла: «Вы ў мяне ў чорным спісе. Я гэтага вам не дарую», — кажа крыніца выдання ў школе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930