Знайсці
12.10.2020 / 13:2620РусŁacБел

Арына Сабаленка — сваім падпісчыкам: Якое метадычнае цкаванне! І вы хочаце, каб разумныя людзі былі з вамі?

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала свае ўчарашнія словы. На заклік не маўчаць пра сітуацыю ў краіне яна ўчора адказала: «Час ужо паразумнець. Ну нічога, і такіх зямля носіць, на жаль».

«За каментар хачу выбачыцца, пагарачылася. Проста няма сіл чытаць бясконцыя заклікі і агітацыі ў дакучлівай форме. Але…

Якое метадычнае цкаванне! І вы хочаце, каб разумныя людзі былі з вамі? І праўда лічыце, што вам дазволена за мяне вырашаць, на якім я баку? Абражаць мяне і людзей, якія адмаўляюцца ўдзельнічаць у вашай нібыта барацьбе за справядлівасць? Або па-вашаму, тое, што вы пішыце толькі мне, гэта мірныя выказванні? А «Трыбуна», якая падагравае абразы, гэта таксама за мірнае вырашэнне пытанняў… Я супраць гвалту і казала пра гэта публічна!

Але я не звалілася з Месяца і не магу заплюшчыць вочы на ўсё тое, што зроблена для краіны ў цэлым і для спорту ў прыватнасці.

Я не заклікала і не заклікаю нікога з вас быць на нейкім баку. Тым больш, пагрозамі і абразамі. Свой пункт гледжання і свае заклікі публікуйце на сваіх старонках і хайп лавіце там. То за якой вы мір і справядлівасць, я начыталася ў каментарах. Не я вырашаю, каго затрымліваць, каго не. Я не валодаю матэрыяламі ніводнай справы. Я не ўдзельнічала ў палітыцы ніколі і не збіраюся. Я буду балець за спартсменаў любога віду спорту, і мне ўсё роўна, на якім яны баку. А ўсё, што вы пішыце, — гэта ніякі не мір, гэта агрэсія, злосць і нянавісць. І ўсё, таму што вы не ўбачылі свой пункт гледжання або пост пра тое, што вы хацелі…. І так, усе павінны мець права на сваё меркаванне. Толькі яно караецца. Вамі. Вось і ўсё.

Яшчэ раз. Я за мір, за тых, хто робіць сваю працу, за тых, хто не правакуе людзей на гвалт, злосць і агрэсію. Я супраць гвалту з любога боку і ніколі яго не апраўдаю. Але ўсё пачынаецца з сябе. Калі вы вядзеце сябе так, як тое, што асуджаеце, гэта ваш выбар.

Усё, што я купляю ці камусьці дапамагаю, — я раблю толькі за тыя сродкі, якія зарабіла сама. І толькі сама. Нічога мне не дарылі, не плаціцілі і не давалі», — напісала Сабаленка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера