Знайсці
12.10.2020 / 13:135РусŁacБел

МУС: Учора былі затрыманыя 713 чалавек

МУС у сваім тэлеграм-канале паведамляе, што ў нядзелю ў краіне зафіксавана 25 пратэсных акцый.

«У параўнанні з папярэднімі нядзельнымі шэсцямі колькасць мітынгоўцаў зменшылася, але павысілася агрэсіўнасць натоўпу, у якім былі прадстаўнікі розных радыкалізаваных груповак (анархісты, ультрас і інш.). У МУС прыняты неабходныя меры па падтрыманні парадку і грамадскай бяспецы іх правядзення», — гаворыцца ў паведамленні.

«Зафіксаваныя шматлікія факты сутыкненняў з праваахоўнымі органамі, пры гэтым нават у выпадках, не звязаных з затрыманнямі. Пратэстоўцы выкарыстоўвалі загадзя прыгатаваныя біты, камяні, а таксама прыстасаванні асляпляльнага ўздзеяння. У раёне стэлы «Мінск-горад герой» актыўнае супрацьстаянне аказала асобная група жанчын».

Усяго па краіне агульная колькасць пратэстоўцаў склала каля 11 тысяч чалавек.

За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманыя 713 грамадзян. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 570 чалавек, паведамляе МУС.

Фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера