Знайсці
11.10.2020 / 23:3130РусŁacБел

Вызвалены Васкрасенскі пра візіт Лукашэнкі ў СІЗА КДБ: Толькі моцны палітык здольны на такі крок

Толькі моцны палітык здольны на такі крок. Так ацаніў візіт Лукашэнкі ў СІЗА КДБ былы палітвязень Юрый Васкрасенскі. Пра гэта ён заявіў у эфіры БТ. Нагадаем, двум палітвязням, што сустракаліся 10 кастрычніка з Аляксандрам Лукашэнкам, змянілі меру стрымання. Пра гэта паведамілі ў эфіры БТ. На волю выйшлі член ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, бізнэсмен Юрый Васкрасенскі і дырэктар кампаніі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч.

«Размова доўжылася каля 5 гадзін. Яна была вельмі прадуктыўнай, месцамі на падвышаных танах, але ў выніку завяршылася вялікім канструктывам. Па выніку сустрэчы з прэзідэнтам, мне даручана прыступіць да падрыхтоўкі альтэрнатыўных прапаноў па змяненні Канстытуцыі, таксама прапанавана падрыхтаваць свае думкі наконт далейшых крокаў з боку ўлады па вызваленні шэрагу асоб, якія не так грамадска небяспечныя для нашай краіны, як здаваліся на першым этапе», — сказаў Юрый Васкрасенскі.

Паводле яго слоў, з'явіўшыся ў СІЗА, Лукашэнка «паказаў, што чалавек мужны, моцны, гатовы трымаць удар».

Таксама ў эфіры БТ выступіў дырэктар PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, каментуючы вынікі размовы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Ён сказаў, што ў Беларусі створаны ўмовы для працы IT-галіны і ёсць перадумовы для далейшага развіцця.

Дзмітрый Рабцэвіч, лічыць, што ў структуры ПВТ «створаны ўсе ўмовы, каб плаціць нармальныя заробкі, развівацца, будаваць будучыню разам».

«Мне здаецца, што IТ-краіна пабудавана: ёсць плацдарм, веды, навыкі ў супрацоўнікаў, ёсць добрыя ўмовы, у прыватнасці дэкрэт і льготы, якія дазваляюць у будучыні развіваць галіны ў тым разрэзе, які ёсць цяпер, — сказаў ён. — Для бізнэсу створаны ўсе ўмовы. Магчыма, дэкрэт будзе дапрацоўвацца, змяняцца».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930